Мінчукі папросяць Лукашэнку не будаваць дамы для спецназаўцаў (фота)

Мінчукі выступаюць супраць "ушчыльнення" забудовы мікрараёна і будаўніцтва шасці новых дамоў, два з якіх будуць прызначаны для спецназаўцаў.

Гэтае пытанне абвастрылася ў сувязі з планамі гарадскіх уладаў распачаць ужо ў гэтым месяцы будаўніцтва аднаго з  дамоў. Аб гэтым паведамляе прэс-служба арганізацыі “Еўрапейская перспектыва”, якая дапамагае жыхарам мікрараёна.

У сваім звароце мінчукі нагадалі ўладам, што шчыльнасць насельніцтва ў мікрараёне ўжо цяпер у разы перавышае нарматывы і таму будаўніцтва новых дамоў немагчымае. Жыхары таксама хочуць звярнуцца да дзяржаўных каналаў тэлебачання, каб яны далі слова прадстаўнікам іхняй ініцыятыўнай групы, а таксама падаць заяўку на правядзенне мітынгу пратэсту.