Мінабароны не дазваляе будаваць ветрапарк у Дзяржынскім раёне

Як нагадвае TUT.BY, у ліпені 2010 года Мінаблвыканкам і нямецкая кампанія Enertrag AG падпісалі інвестыцыйную дамову пра будаўніцтва ветрапарку магутнасцю 160 Мвт. Кошт праекту складае каля 360 млн еўра. Комплекс мог вырабляць каля 170 млн кВт·гадз. электраэнергіі. Гэта адпавядала прыкладна гадавому забеспячэнню двух такіх раёнаў, як Дзяржынскі. 


Прадстаўнікі Мінабароны спасылаюцца на міжнародны досвед, "які даказвае, што ветрапаркі змяншаюць эфектыўнасць працы сістэм супрацьпаветранай абароны". У прыватнасці, прывялі прыклад, што за перыяд з 2005-га па 2007 год Мінабароны Вялікабрытаніі адхіліла 28 запытаў на будаўніцтва ветрапаркаў на тэрыторыі краіны. 


Цяпер нямецкая акмпанія шукае іншую пляцоўку для будаўніцтва ветрапарку. Як прыярытэтныя разглядаюцца пляцоўкі ў раёне Лагойска і Барысава.