Маці і сястра Уладзіслава Кавалёва накіравалі скаргу ў ААН
Родныя аднаго з двух асуджаных пасправе аб тэракце ў мінскім метро 15 сьнежня накіравалі паведамленне аб парушэнні права на жыццё ў Камітэт правах чалавека.
Як паведаміў БелаПАН юрыст Раман Кісляк, які прадстаўляе ў Камітэце ААН па правах чалавека аўтараў скаргі, маці асуджанага Любоў Кавалёва і яго родная сястра Таццяна Козяр паведамляюць, што сам Уладзіслаў Кавалёў не можа падаць скаргу, так як кіраўніцтва СІЗА КДБ, дзе ён знаходзіцца, блакуе перадачу ад яго даверанасці, спрабуючы, як лічаць жанчыны, перашкодзіць яму ў падачы скаргі.