Маскоўскі мабільны лагер апазіцыі існуе ўжо 19 дзён (фота)

У чацвер лагер пратэстоўцаў, які месціцца на Арбаце, наведалі Сяргей Удальцоў і Аляксей Навальны.


Навальны прыехаў увечары разам з жонкай Юляй і сынам Захарам (на здымку).

Паводле звестак праваабаронцаў, з 6 траўня, калі ў Маскве прайшоў "Марш мільёнаў", адбылося звыш 2 тысяч затрыманняў.

Органам кіравання ў мабільным лагеры з'яўляецца Асамблея (праўда, частка людзей яе ўладу не прызнае). Яна збіраецца для вырашэння розных пытанняў, якія датычаць жыцця мабільнага пратэстнага лагеру. Падчас правядзення Асамблеі выкарыстоўваюцца спецыяльныя жэсты.