Магілёўскаму “Справядліваму свету” не дазволілі пікет

Заяўку на пікет падалі 11 студзеня, заяўленая колькасць удзельнікаў была 7 чалавек. Месцам правядзення акцыі быў абраны стадыён каля аварыйнага будынка Дома культуры завода штучнага валакна па вуліцы Чэлюскінцаў, паведамляе БелаПАН.

Нягледзячы на тое, што сябры партыі заключылі ўсе патрэбныя дамовы з міліцыяй, медыкамі і камунальнікамі, гарвыканкам адмовіў у правядзенні пікета. На стадыёне сёння адбываюцца спартовыя мерапрыемствы і гэта магло стаць фармальнай падставай для адмовы. Аднак магілёўскім левым нават не прапанавалі змяніць дату пікета.