АГП пойдзе на выбары, каб данесці пасланне да людзей
Кіраўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі агучылі стратэгію на выбарчую кампанію ў Палату прадстаўнікоў.
Партыя возьме ўдзел у выбарах, але здыме сваіх кандыдатаў перад галасаваннем. Пра гэта паведаміў старшыня АГП Анатоль Лябедзька:
"Гэтая кампанія дае пэўныя інфармацыйныя мажлівасці: 5 хвілін на тэлебачанні, 5 хвілін на радыё, знакі ў дзяржаўнай прэсе. Гэта мінімум, каб данесці пасланне да людзей: асноўная праблема — гэта Лукашэнка, а свабодныя выбары — яе вырашэнне”.
АГП вылучыць 110 кандыдатаў ад партыі. Подпісы збірацца не будуць, каб можна было зняць кандыдатаў праз рашэнне партыі (калі тыя не здымуцца самі). Да такога фармату выбараў АГП заклікае і астатніх прадстаўнікоў апазіцыі.
Нагадаем, выбары ў Палату прадстаўнікоў у Беларусі мусяць адбыцца не пазней за восень 2012 г.