Ля СІЗА, дзе трымаюць Цімашэнку, пачаўся пікет (дапоўнена)

Арганізатары пікету ў падтрымку лідара партыі “Бацькаўшчына” Юліі Цімашэнкі заклікаюць усіх свядомых і неабыякавых людзей прыйсці да СІЗА і выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю, перадае УНІАН.

Юлія Цімашэнка па рашэнні суда змешчаная пад варту 5 жніўня. Яе вінавацяць у перавышэнні паўнамоцтваў пры заключэнні газавых кантрактаў з Расіяй, калі яна яшчэ была прэм’ер-міністрам Украіны.

Між тым намётавае мястэчка ля Пячорскага суда на Хрышчаціку ўсё яшчэ стаіць. Міліцыя запэўнівае, што не будзе яго гвалтоўна зносіць, пакуль не атрымае на гэта рашэння суда.