Лукашэнка: Выбух пад Лагойскам — вынік галавацяпства
Кіраўнік дзяржавы сёння выказаўся пра ўчорашні выбух у інтэрнаце, у выніку якога адзін чалавек загінуў і некалькі было паранена.
На нарадзе, прысвечанай бягучай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў нашай краіне, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "па інфармацыі Следчага камітэта гэта абсалютна не мае ніякіх адносінаў да надвор'я. Найхутчэй, гэта галавацяпства тых людзей, якія за гэта павінны адказваць", паведамляе БЕЛТА.