“Летась маладыя сем’і маглі атрымаць крэдыт не маючы дзяцей, цяпер – не”

120130 Martin Kredity.mp3

13-ы указ “ператрахнуў” спісы льготнікаў, якія могуць разлічваць на жыллё. Цяпер свае квадратныя метры за танны крэдыт атрымаюць не ўсе, хто мог дагэтуль.

“На сённяшні дзень страцілі ільготы маладыя сем’і. Цяпер крэдыт могуць атрымаць тыя, хто канкрэтна адносіцца да катэгорый, якія пералічаныя ў 13-м указе. Раней маладыя сем’і маглі атрымаць крэдыт, нават не маючы дзяцей, атрымлівалі яшчэ і субсідыю, цяпер – не”, – тлумачаць Еўрарадыё ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва. “На сённяшні дзень страцілі ільготы маладыя сем’і. Цяпер крэдыт могуць атрымаць тыя, хто канкрэтна адносіцца да катэгорый, якія пералічаныя ў 13-м указе. Раней маладыя сем’і маглі атрымаць крэдыт, нават не маючы дзяцей, атрымлівалі яшчэ і субсідыю, цяпер – не”

Паводле новых правілаў, на самы выгадны крэдыт пад 1% на 40 гадоў маюць права шматдзетныя сем’і. Тыя людзі, якія стаяць у чарзе на кватэру, могуць атрымаць ад банка крэдыт у 4,5% для гарадоў з насельніцтвам да 20 тысяч або 9% – для жыхароў вялікіх гарадоў. Ваенныя змогуць узяць грошы пад 5% на 20 гадоў. А маладыя сем’і з двума дзецьмі толькі пад 22,5% на 20 гадоў. Сем’і з адным дзіцёнкам ці наогул без дзяцей, у якіх ёсць хаця б адзін метр жылля, ільготны крэдыт не атрымаюць зусім.

Я яшчэ не паспела прааналізаваць гэты указ. Фінансаванне нашага дома працягвалася яшчэ ў студзені. Я чула, што па заключаных дамовах людзі будуць дабудоўваць свае кватэры”, – распавядае адзінокая маці Наста, якая атрымала льготны крэдыт на будаўніцтва кватэры.

Дзяўчыне 30 гадоў. Яна адна выхоўвае сына. Крэдыт Наста атрымала пад 5% на 20 гадоў яшчэ летась. Пяць гадоў яна пражыла з сынам у інтэрнаце.  Пасля выхаду 13-га ўказу правілы для яе змяніліся. Цяпер дзяўчына не ведае, ці зможа дабудаваць кватэру.
 
Наста: “Нам дзяржава ўжо выплаціла палову сумы, яна ж не будзе забіраць цяпер назад”.

Але кошты на кватэры выраслі істотна. І цяпер пытанне ў тым – ці хопіць крэдыту.

“Калі крэдыт быў разлічаны раней на 100 мільёнаў, то і выплацяць столькі ж. Нягледзячы на падаражанне. А калі сям’я патрапіла і пад 13 указ, то крэдыт пералічваецца згодна з новымі ўмовамі. Калі патрэбна, яго павялічаць”, – тлумачаць у Міністэрстве будаўніцтва і архітктуры.

Паспрабуем намаляваць партрэт беларускага льготніка.


Гэта чалавек 40-50 гадоў, які ўжо даўно стаіць у чарзе па жыллё, вымалёўваюць вобраз у Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна.

Найперш жа атрымліваюць кватэры тыя, хто выхоўвае дзяцей-інвалідаў, а таксама маладыя сем’і, якія жывуць у інтэрнаце.

Льготніку можа быць далёка за 40…

“Ёсць у нас і ветэраны вайны, якім ўжо за 80 гадоў. Таксама атрымліваюць жыллё. А ёсць і маладыя, якія ў інтэрнаце жывуць. Іх больш за 5 тысяч”, – аналізуюць чаргу ў Адміністрацыі Ленінскага раёну.

У Беларусбанку ж адзначаюць, што большасць льготнікаў – маладыя сем’і, з маленькім даходам.

Супрацоўніца Беларусбанка: “Відавочна, будуюцца тыя, у каго дзеці. Малазабяспечаныя шматдзетныя сем’і. Вы ж ведаеце палітыку дзяржавы, каб ліквідаваць…дэмаграфічныя праблемы”.

А вось тым, хто ўжо ў спіс не ўваходзіць, раяць будавацца самім, гаворыць кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова.

Надзея Ермакова: “Што тычыцца грамадзян, якія ўжо не ўваходзяць у спіс льготнікаў, хаця іх маглі ўключыць ў гэты спіс летась, ім застаецца будавацца за свой кошт, ці браць крэдыт на агульных умовах”.

Цяпер жа ўлады пераглядаюць спісы льготнікаў згодна з новым 13-м указам. Канчатковы варыянт спісаў плануюць скласці ў лютым.

Фота: gonzo.by