Лекараў не пускалі да Сяргея Каваленкі амаль 20 хвілінаў

Сваякі заявілі, што не вераць брыгадзе Дзмітрыя Дубакіна, якая прыязджала раніцай і пасля абеду. Дарэчы, лекар Дубакін сышоў, нічога не сказаўшы родным Каваленкі.

Як перадае Радыё "Свабода", прыехала новая брыгада "хуткай дапамогі". Але міліцыя не прапускае лекараў у залу. Міліцыянты кажуць, што патрэбны дазвол сташыні суда. Каб новых лекараў прапусцілі да Каваленкі, спатрэбілася амаль 20 хвілінаў.

Дарэчы, ранейшае хадайніцтва Каваленкі пра адвод суддзі не быў задаволены.