Кыргызстан адклікаў свайго амбасадара з Беларусі
Эрыка Асаналіева выклікалі для кансультацыяў у сувязі з сітуацыяй з братам экс-прэзідэнта краіны Жаныбекам Бакіевым.
Нагадаем, што днямі блогеры апублікавалі фота Жаныбека Бакіева і двух яго спадарожнікаў у Мінску каля кавярні "Грунвальд" на вуліцы Маркса. Усе яны абвешчаныя ў міжнародны вышук.
Як паведамляе "Інтэрфакс", афіцыйны Бішкек адклікаў амбасадара праз тое, што беларускі бок не адрэагаваў на вербальную ноту МЗС Кыргызстана наконт Жаныбека Бакіева.
Малодшага брата экс-прэзідэнта Кыргызстану вінавацяць у шэрагу цяжкіх злачынстваў, у тым ліку ў растрэле дэманстрацыі ў цэнтры Бішкека 7 красавіка 2010 года. Яго спадарожнікаў вінавацяць у забойстве трох чалавек.
Калаж — kp.by