Хворы на сухоты Валер Ганчарэнка абвясціў галадоўку і адмовіўся ад лекаў

Інвалід другой групы Валер Ганчарэнка хварэе на адкрытую форму сухотаў. Ён кажа, што не можа атрымаць годнага лекавання. 12 снежня ён абвясціў галадоўку ў Багушэўскім сухотным шпіталі на Віцебшчыне, перадае прэс-служба БХД. Таксама ён адмовіўся прымаць лекі.

Нагадаем, тыдзень таму Ганчарэнка абвясціў што гатовы прынесці сябе ў ахвяру замест асуджаных Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Падставай для заявы, па яго словах, стала немагчымасць далей існаваць у такіх умовах.