“Хакейных” гатэляў у Мінску будзе меней, чым планавалася
Яшчэ сёлета ў красавіку ўлады заяўлялі, што да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў сталіцы ўзвядуць 22 новых гатэля. Цяпер аптымізму меней.
Як паведаміў 4 жніўня начальнік упраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама Ўладзімір Чарнавокі, на гэты момант разлічваюць толькі на 14 гатэляў.
Чарнавокі: "Вядуцца праектныя работы па 14 інвестыцыйных праектах, у тым ліку па чатырох падрыхтаваныя архітэктурныя праекты, па трох эскізныя, па сямі ўзгоднена эскізная канцэпцыя і вядуцца работы па далейшым праектаванні".