Ірына Халіп атрымала адразу два лісты ад Андрэя Саннікава
Адзін з іх датаваны 13 студзеня.
Нагадаем, што перад гэтым жонка амаль два месяцы не атрымлівала вестак ад палітвязня.
У адным са сваіх лістоў Саннікаў піша, што ўжо страціў надзею, яго пазбавілі нават адвакатаў і цалкам адрэзалі ад свету. Па словах Халіп, якія перадае БелаПАН, палітвязень дадае, што ўлады нават на гэтым не спыняцца. Што менавіта ён хацеў сказаць, не ўдакладняецца.
Саннікаў таксама напісаў, што адпраўляў маме паштоўку да дня нараджэння. Гэтая паштоўка, кажа Халіп, не дайшла, хаця прыйшоў ліст, адпраўлены пасля яе.
У канцы гэтага тыдня адзін з адвакатаў Саннікава зноў паедзе ў калонію "Віцьба-3", каб паспрабаваць спаткацца з палітвязнем.