IIHF не спяшаецца каментаваць сітуацыю вакол чэмпіянату 2014 года

Нагадаем, што 27 лютага ў СМІ з'явіліся звесткі, што ў траўні IIHF вернецца да "беларускага пытання". Паведамлялася, што ў Беларусі могуць адабраць права праводзіць у 2014 годзе чэмпіянат свету па хакеі. Шведская газета "Svenska Dagbladet" спасылалася на менеджара IIHF Шымана Шэмберга.

Як адзначае "Прессбол", шведскія журналісты мелі на ўвазе Саймана Семберга, шматгадовага дырэктара IIHF па сувязях з грамадскасцю. "Прессбол" датэлефанаваўся да яго, аднак прадстаўнік Міжнароднай федэрацыі адмовіўся каментаваць сітуацыю.  Па яго словах, цяпер ідуць кансультацыі з беларускай федэрацыяй.