Хакеісты мінскага “Дынама” згулялі з вучнямі спартовай школы
21 лютага вучні з хакейнай школы патрэніраваліся разам з хакеістамі з мінскага “Дынама”.
Віктар Касцючонак, Канстанцін Глазачаў, і Ёзэф Штумпел далі майстар-клас малодшаму пакаленню гульцоў. На лёд разам з профі выйшлі дзеці 9-10-ці гадоў. Дарэчы, трэніроўка такога кшталту праводзіцца ўжо другі раз. Першая адбылася месяц таму.
“Такія мерапрыемствы прыемныя. У свой час і нам праводзілі такія трэніроўкі. Прыемна было бачыць майстраў з тагачаснай каманды “Дынама-Мінск”. Цяпер я сам у гэтай ролі. Падказваю хлопчыкам прыклады, на што варта звярнуць увагу. Лічу, што гэта цікава хлопцам, гэта зробіць іх захапленне больш мэтанакіраваным”, – распавёў абаронца Віктар Касцючонак.
Сярод іншых патрэніравацца з дарослымі выйшаў і сын хакеіста.
“Мне падаецца, ён не хоча, каб я быў у яго трэнерам. Бо адносіны патрабавальныя. Ён ставіцца да мяне, як да бацькі і не разумее, чаму я такі строгі. Пакуль не разумее, што так трэба. Але з часам ён, мяркую, усё зразумее”, – усміхаецца Віктар.
Фота: champ.by