Гродзенцам у навагоднюю ноч паказалі віншаванне мэра і салют (фота)
Святочныя гулянні ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня прайшлі на цэнтральнай плошчы Савецкай.
Старшыня гарвыканкама Барыс Казялкоў звярнуўся да гараджан з экрана. Праўда, з-за слабых калонак, прамову мэра было амаль не чуваць. Затое феерверк быў самы сапраўдны.

