“Гавары праўду” выступае за “Дажынкі” ў Рагачове, каб там пабудавалі ЗАГС

Дзяніс Дашкевіч: "На сёння мы сабралі каля 1,5 тысячы подпісаў за тыдзень. Бо “Дажынкі” – гэта не проста вялікая п’янка, а вялікія ўліванні з рэспубліканскага бюджэту. Наш парк цяжка назваць паркам, бо там руіны. У дзіцячай бальніцы няма душа, няма ЗАГСу ў горадзе, а па плане “Дажынак” ён там мусіў быць пабудаваны”.

Актывісты плануюць сабраць каля 10 тысяч подпісаў за “Дажынкі” ў Рагачове. Нагадаем, што сёлета гэтае свята планавалася ў Рагачове, але потым яго перанеслі ў Гомель.

Фота — regionby.org