Ганцаўчане не звяртаюцца па "школьныя крэдыты"

Цікавіліся гэтым толькі шматдзетныя сем’і, якія спадзяваліся на ільготы. Але высветлілася, што ільготаў няма. Больш за тое, на крэдыт наяўных грошай не даюць, а трэба выпісваць у краме рахунак-фактуру. Абмежаваны і спіс тавараў, якія можна набыць паводле гэтага крэдыту, дый тыя павінны быць беларускай вытворчасці. А вяртаць крэдыт трэба пачынаць праз месяц, ды яшчэ з адсоткамі.