Еўрапарламент абмяркуе 16 лютага смяротную кару ў Беларусі

Як інфармуе БелаПАН, акрамя нашай краіны ў Страсбургу таксама будуць абмяркоўваць смяротную кару ў Егіпце і Японіі. Па выніках гадзіннага абмеркавання плануецца прыняць адпаведныя рэзалюцыі па трох краінах.

Нагадаем, смяротны прысуд Канавалаву і Кавалёву вынес Вярхоўны суд 30 лістапада 2011 года. 25-гадовых віцяблянаў прызналі вінаватымі па справе пра тэракт у мінскім метро і шэрагу іншых выбухаў.