Эксперты з Ізраіля едуць у Беларусь, каб расследваць выбух у метро
12 красавіка ўночы група з 9 ізраільскіх экспертаў прыбудзе ў Мінск.
Уночы 12 красавіка ў Мінск прыбудуць 9 экспертаў з Ізраіля. Сярод іх крыміналісты і медыкі, паведаміла Еўрарадыё прэс-сакратар Ізраільскай амбасады ў Мінску Вольга Дзмітровіч.
Вольга Дзмітровіч: “Сёння ўначы прыязджае дэлегацыя з дзевяці чалавек. Прыязджаюць эксперты-крыміналісты і медэксперты. Мяркую, пакуль у іх канкрэтнага плану няма. Яны будуць ладзіць амберкаванні”.
Ізраіль лічыць сваім абавязкам дапамагаць краінам ва ўсім, што тычыцца бяспекі грамадзянаў, гаворыцца ў прэс-рэлізе, распаўсюджаным амбасадай Ізраіля. У Ізраіля вялізарны досвед у барацьбе з тэрарызмам, а ізраільскія эксперты зробяць усё магчымае, каб дапамагчы беларускім уладам у раследванні тэракта, сцвярджаюць прадстаўнікі амбасады.
Фота: gazetaby.com