Экс-супрацоўніку беларускага КДБ пагражае 20 гадоў турмы за здраду

Пра гэта паведаміла РІА "Новости" са спасылкай на Цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ Расіі.

Нагадаем, што менавіта Пацеева СМІ звалі вінаватым у правале групы расійскіх разведчыкаў-нелегалаў у ЗША. Цяпер яго вінавацяць у дзяржаўнай здрадзе і дэзертырстве. Максімальнае пакаранне па артыкуле "здрада" - 20 гадоў турмы.

Як паведамлялі расійскія СМІ, Пацееў служыў у КДБ Беларусі, бо сам быў родам з Мінску, а яго бацька - Герай Савецкага Саюзу, баявы афіцэр, танкіст, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны падпалкоўнік Мікалай Пацееў.
 
Аднак КДБ Беларусі абверг гэтую інфармацыю і заявіў, што чалавек з такімі імем і прозвішчам не служыў ні ў КДБ БССР, ні ў КДБ Беларусі.