Экс-прэзідэнт Нямеччыны адпачывае ў кляштары
Крысціян Вульф пасля адстаўкі ў лютым сёлета патрапіў у бальніцу, цяпер ён займаецца сваім здароўем.
А нядобразычліўцы кажуць: замольвае свае грахі. Як вядома, Вульф пазбавіўся сваёй пасады пасля карупцыйнага скандала. Пра тое, што ён знайшоў прытулак за сценамі кляштара, паведаміла газета Bild am Sonntag.