Дзяржаўная пазыка Беларусі склала 39% ад ВУП
Але Мінфін гэта не турбуе: гранічна дапушчальныя суадносіны дзяржпазыкі да валавога ўнутранага прадукту краіны могуць складаць 45%.
На 1 снежня пазыка складала 104,5 трыльёна рублёў. За год яна ўзрасла на 74 трыльёны або на 242%, інфармуе БелаПАН. Як адзначаюць у Міністэрстве фінансаў, рост дзяржпазыкі ў беларускіх рублях абумоўлены дэвальвацыяй нацыянальнай валюты ў траўні і кастрычніку 2011 года.
Пры гэтым знешні доўг ў параўнанні з пачаткам 2011 года павялічыўся амаль на 2 мільярды долараў. Цяпер ён складае 11,4 мільярда пры ліміце ў 13 мільярдаў долараў. Такі значны рост знешняга доўга забяспечаны прыцягненнем крэдытаў для папаўнення золатавалютных рэзерваў.