Drum Ecstasy зладзяць джэм з былымі музыкамі
І такім чынам, магчыма, адзначаць свой 20-ты Дзень нараджэння.
Drum Ecstasy — 20 гадоў! У былыя часы гурт адзначаў свой Дзень нараджэння 28 лістапада канцэртам пад мостам. Аднак аднойчы бубначы паабяцалі сталічнай міліцыі больш такога не рабіць. Выключэннем не стаў і юбілейны год. Філіп Чмыр кажа, што ў гурта няма часу займацца бегатнёй па кабінетах — прасцей зрабіць клубны канцэрт. Праўда, якім ён атрымаецца, будзе вядома толькі ў прызначаны дзень.
Філіп Чмыр: “Нічога не ведаем! Увогуле нічога не ведаем! Мы вось адкрытыя для стасункаў, мы дакладна паклічам усіх музыкаў, якія з намі гралі. А будзе там нейкі джэм ці не — мы вырашым бліжэй да канцэрту”.
Што тычыцца сэту Drum Ecstasy — тут Філіп абяцае поўны набор хітоў і навінак. Напрыклад, фэны гурта пачуюць музыку да фільма “Селитра N7”, які быў прэзентаваны падчас кінафестывалю “Лістапад”. Дарэчы, цяпер гурт актыўна працуе над саўндтрэкамі да расійскага кіно. Пачынаючы з траўня ў музыкаў пачнецца актыўнае фестывальнае жыццё. Сёлета Drum Ecstasy плануюць праехацца па расійскіх і еўрапейскіх фэстах. Юбілейнае шоў гурта адбудзецца 29 лістапада ў клубе “Гудвін”.