Долар працягвае расці
Такія вынікі таргоў 25 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы.
Курс долара вырас з 8350 да 8360 рублёў. Нагадаем, што ўчора ён падаражэў на 20 рублёў.
Расійскі рубель сёння павялічыўся з 270 да 273 беларускіх. Курс еўра павялічыўся з 10 870 да 10 900 рублёў. Дарэчы, учора еўра і расійскі рубель таксама выраслі.