Для Алеся Бяляцкага сабралі больш за 600 мільёнаў рублёў
Гэта больш за 70 тысяч долараў.
Нагадаем, што згодна з рашэннем суда, Алесь Бяляцкі павінен выплаціць больш за 757 мільёнаў рублёў (прыкладна каля 90 тысячаў долараў). Збор сродкаў ідзе з 15 снежня з ініцыятывы праваабаронцаў і грамадскіх дзеячаў.
Жонка палітвязня Наталля Пінчук кажа, што калі на рахунак паступіць больш сродкаў, чым трэба, то яны пойдуць на аплату падатку, які жонка праваабаронцы павінна будзе выплаціць (12% ад агульнай сумы).
Сям’я і калегі Алеся Бяляцкага выказваюць вялікую ўдзячнасць усім, хто дапамагае зняволенаму праваабаронцу, адзначае праваабарончы сайт "Вясна".