Дар’я Домрачава заняла чацвёртае месца ў гонцы пераследу
Спаборніцтвы прайшлі ў межах розыгрышу Кубка свету па біятлоне ў чэшскім Новым месце.
Выйграла гонку Тура Бергер з Нарвегіі. На другім і трэцім месцах размясціліся Мары Брунэ з Францыі і шведка Хелена Экхальм. Беларуска прайграла лідарцы каля 30 секунд.