Дар’я Домрачава заняла 5-е месца ў спрынце
Яе вынік на дыстанцыі 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі — 21 хвілінаў і 34,2 секунды пры 2 промахах.
Беларуская біятланістка брала ўдзел у гонцы на другім этапе Кубка свету, які пачаўся сёння, 9 снежня ў аўстрыйскім Хохфільцэне, паведамляе БЕЛТА. У сённяшняй гонцы пераможцай стала немка Магдалена Нойнэр. Яна прайшла дыстанцыю без промахаў і беларуска саступіла ёй 25 секунд. А вось да бронзы Дар’і Домрачавай не хапіла ўсяго 2,3 секунды.