Да беларускага музычнага “Гамону 2012” застаюцца лічаныя гадзіны

Але, кажа Аляксандр Памідораў, парачка сюрпрызаў чакаецца.

Аляксандр Памідораў: “Мы вырашылі адмовіцца ад прывідаў, бо гэта, усё ж такі лішнія выдаткі. Перад Калядамі, Новым годам, нягледзячы на меркаваны канец свету, шмат грошай просяць. Можа быць, на канцэрце шмат прывідаў цікавых і з’явіцца – сюрпрызік будзе, і, можа быць, нават і не адзін.”

Падчас канцэрту ў “Рэ:Пабліку”, гурт “Pomidor/off”, нарэшце, прэзентуе свой новы альбом на вялікай сцэне. РСП сыграюць свой традыцыйны святочны сэт. Як запэўнівае Памідораў, выступы абодвух гуртоў будуць “нацэленыя на добры настрой з найлепшай дынамікай”. Канцэрт пачнецца 20 снежня ў 19.00.

Фота: www.budzma.org