Цімафей Атрошчанкаў асуджаны на 9 сутак арышту

Яго справу ў панядзелак разглядаў суд Маскоўскага раёна сталіцы.

Як паведаміла Еўрарадыё праваабаронца Наста Лойка, Цімафея судзілі за ўдзел у акцыі 19 снежня. Паводле яе слоў, на разгляд справы адвакат не быў дапушчаны.

Удзельнікаў учорашняй акцыі Салідарнасці ў Мінску ўжо прывезлі ў суд Цэнтральнага раёну, паведаміла Наста Лойка.