Брэсцкі абласны суд адхіліў скаргу Зінаіды Міхнюк
Тым самым ён пагадзіўся з тым, што арганізатарка Народнага сходу нецэнзурна лаялася.
Міхнюк спрабавала скасаваць пастанову суда Маскоўскага раёна Брэста. Яна таксама патрабавала, адмены штрафу памерам 2 базавыя велічыні.
Суд не звярнуў увагу на сведчанні маёра Баркоўскага, які ён не чуў, каб жанчына нецэнзурна лаялася 8 кастрычніка ў парку Інтэрнацыяналістаў. Зінаіда Міхнюк мае намер абскардзіць вырак абласнога суда.