Брэсцкая ДАІ ладзіць конкурс фота- і відэа
Пераможца будзе вызначацца штомесячна.
Начальнік аддзела агітацыі і прапаганды Брэсцкай абласной дзяржаўтаінспекцыі Наталля Сахарчук патлумачыла:
“Калі нехта ўбачыў нейкі нестандарт на дарозе, здымае яго на фота або відэа і дасылае нам на сайт. Мадэратар выстаўляе ў адпаведнай рубрыцы. Стартаваў наш конкурс 12 лістапада, і ўжо ёсць шмат фота. У асноўным, фота з Брэсцкага рэгіёну, але ёсць з Віцебшчыны (пешаходны пераход з могілак) і нават з Масквы (эвакуатар забірае аўтамабіль ДАІ)”.
Пераможцу чакаюць дыплом ДАІ і спецыяльны каштоўны падарунак.
Некаторыя фота лістападаўскага тура.