Брэсцкае “Дынама” выбірае новую назву клуба
Шматлiкiя перамовы з БФСТ "Дынама" з нагоды выкарыстання ў назве клуба словы "Дынама" не прывялі да кампрамісу.
Агульным сходам клуба было прынята рашэнне аб пераназванні. Новая назва будзе абраная апытаннем сярод заўзятараў, журналістаў і футбольных спецыялістаў Брэста на афiцыйным сайце. Сярод прапанаваных назваў: “Атлетык”, “Брэст”, “Арсенал”, “Заходні Буг”, “Крэпасць”, “Бярэсце”, “Фартуна”. На дадзены момант з 45-цю адсоткамi лiдыруе назва "Атлетык".