БНФ "Адраджэньне" прайграла камунальнікам

Камунальнікам прапанавалі падпісаць міравое пагадненне. Пры гэтым БНФ пагаджаўся, каб аплата арэнды была больш жорсткай. Аднак прадстаўнік ЖРЭА адмовіўся падпісваць яго, адзначае БелаПАН.

Цяпер у судзе разглядаецца аналагічны пазоў да ЖРЭА з боку Партыі БНФ. Справа ў тым, што ў памяшканні Сядзібы з 1992 года знаходзіцца цэнтральны офіс грамадскай арганізацыі, Партыі БНФ, а таксама некалькі іх арганізацыйных структураў.

Як паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, 10 траўня адбудзецца разгляд пазову ЖРЭА да партыі. Камунальнікі хочуць праз суд выселіць бээнэфаўцаў.