БХД гатовая ладзіць устаноўчыя з'езды кожны год
Бо партыя хоча зрабіць як мага больш бяспечнай працу сваіх сяброў.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сустаршыня БХД Георгій Дзмітрук.
Нагадаем, што сёння міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі павеадміў, што партыя Беларуская хрысціянская дэмакратыя атрымала адмову ў рэгістрацыі. Гэты адказ, кажа Дзмітрук, не стаў для заснавальнікаў партыі нечаканасцю:
Дзмітрук: "Мы спадзяваліся, што нейкія акалічнасці спрацуюць. Але атрымалася тое, чаго мы, у прынцыпе, чакалі. Хаця будзем чакаць афіцыйнага ліста, будзем глядзець на тое, што афіцыйна адкажа Мінюст. І пасля гэтага будзем вырашаць, ці будзем падаваць у Вярхоўны суд, ці будзем абскарджваць. Але я мурыкую, што гэта чарговае беззаконне, якое апошнім часам творыцца ў дачыненні да БХД".
Па словах Дзмітрука, БХД хоча перайсці ў легальнае поле дзейнасці. Менавіта дзеля гэтага партыя гатовая ладзіць устаноўчыя з'езды кожны год.