Берлусконі баіцца, што яго заб’юць людзі Кадафі
Кіраўнік італьянскага ўраду засцерагаецца помсты ад лівійскага дыктатара.
Увесну Сільвіё Берлусконі даў згоду на ўдзел Італіі ў ваеннай аперацыі ў Лівіі. А цяпер ён заяўляе, што яму з праўдзівых крыніцаў вядома пра намеры Муамара Кадафі. Італьянскі прэм’ер упэўнены: яго дзеянні расцэньваюць як здраду, таму і хочуць забіць.
Затое цяпер Берлусконі кажа, што першапачаткова быў супраць умяшання ў лівійскі канфлікт. Ён прыняў рашэнне аб удзеле ў місіі ААН пад ціскам ЗША, італьянскага прэзідэнта Джорджа Напалітана і вынікаў галасавання ў парламенце.