Беларускія дальнабойшчыкі выбраліся з Каракумаў

Пра гэта інфармуе БелаПАН са спасылкай на амбасаду Беларусі ва Узбекістане. Нагадаем, што праблема з'явілася ў канцы мінулага тыдня з-за складаных умоваў надвор'я ў раёне аўтамабільнага пункта пропуску "Тажэн" (Казахстан) — "Даут-Ата" (Узбекістан).

У выніку снежных заносаў і нізкай тэмпературы паветра на мяжы ўтварыўся затор з 200 аўтамабіляў, якія належаць перавозчыкам з  Беларусі, Казахстана, Расіі ды Узбекістана.

У амбасадзе кажуць, што цяпер мяжа адкрытая, усе грузавікі змаглі яе прайсці. Выратавальнікі Узбекістана даставілі да месцаў затораў цёплую ежу і коўдры. Ніхто з беларускіх грамадзян не пацярпеў.

Фота: onliner.by