Беларускія банкі апынуліся пад пагрозай закрыцця

Дэвальвацыя ўнесла непрыемныя карэктывы ў банкаўскі сектар краіны. Як паведамляе АФН, некаторыя банкі не могуць выканаць нарматывы па велічыні статутнага фонду і ўласнага капіталу. Паводле беларускага заканадаўства, іх памеры ўсталяваныя ў еўра — адпаведна 5 млн і 25 млн еўра.


Таму тром беларускім банкам пагражае закрыццё (ліквідацыя, зліццё і да т.п.), калі ўладальнікі (акцыянеры) не ўвальюць у іх дадатковыя сродкі. Гэта абсалютбанк, Міжнародны рэзервовы банк і Еўрабанк. 


Яшчэ 11 банкаў могуць быць пазбаўленыя ліцэнзіі на працу з дэпазітамі фізічных асобаў. У гэты спіс трапілі Беларускі народны банк, Парытэтбанк, РРБ-банк, Тэхнабанк, Франсабанк, Дэльта банк, Альфабанк, БТА банк, Белсвісбанк, Сомбелбанк, Хоўм Крэдыт.