Беларусь уваходзіць у Еўрасаюз, а ў суседніх краінах няма прэзідэнтаў

120515 Martin VNU.mp3

“Не ведалі сталіцу Літвы. Але гэта выключэнне. А так, глабальнага нічога”, - расказваюць Еўрарадыё пра будучых... дыпламатаў на факультэце міжнародных адносін БДУ.

У беларускіх ВНУ прайшло прафесійна-псіхалагічнае сумоўе. Яшчэ не абітурыенты ўжо ставілі ў тупік настаўнікаў. Але сумоўе прайшлі... ўсе!!!

Паспяхова прайшлі, бо ёсць інфармацыя пра гэта. Гэта ж не іспыт. Мы не можам не даць рэкамендацыю, калі, напрыклад, абітурыент не называе імя Сарказі”, - прыводзіць прыклад намеснік дэкана міжнародных адносінаў БДУ Дзмітры Рашэтнікаў.


У Інстытуце журналістыкі БДУ – свае “прыкалісты”. Там Беларусь паспелі ўключыць у склад... Еўрасаюза.

“Беларусь уваходзіць у Еўрасаюз”. Абітурыентка журфака БДУ. Прафесійна-псіхалагічнае сумоўе”, - піша ў Твітары дацэнт кафедры тэорыі і метадалогіі журналістыкі Аляксандр Градзюшка.


Яшчэ адна журналістка не можа назваць аніводнага прэзідэнта суседніх з Беларуссю краін.

“Учора папрасіў абітурыентку назваць прэзідэнтаў суседніх з Беларуссю краін. Не назвала ніводнага, я ў шоку”.

І ўсё адно паспяхова праходзяць сумоўе ўсе (!) абітурыенты ў БДУ. А летась 12 чалавек з 2 тысяч ў галоўнай ВНУ краіны “праляцелі”.

Няздатных вылічылі ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце. Такіх было двое з 1,5 тысяч абітурыентаў.

“Бо калі чалавек не можа патлумачыць, навошта ён абірае гэту прафесію, навошта яму гэта трэба, кім ён хоча быць? Акадэмія кіравання гэта элітнае ВНУ. Таму мы сур’ёзна глядзім на сумоўе”, - кажа дырэктар Інстытута кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Віталь Пятрушкін.


Акадэмію кіравання такія вынікі не задавальняюць – малы адсеў.

“Трэба па іншаму будаваць гэтае сумоўе, бо калі 1,5 прыходзіць і не праходзяць толькі двое, то незразумела, навошта яно патрэбнае”, - кажа Віталь Пятрушкін.


Дарэчы, на правядзенне сумоўя Акадэмія кіравання патраціла... 25 мільёнаў рублёў.

Фота: bymedia.net