Беларусь плануе адмяніць візавы рэжым з Бразіліяй і Аргенцінай
Дамовы пра бязвізавыя паездкі з Аргенцінай і Бразіліяй знаходзяцца ў актыўнай распрацоўцы.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прадстаўніка Міністэрства замежных справаў Аляксандра Астроўскага. Па яго словах, Беларусь ужо фактычна гатовая да падпісання дамовы з Турцыяй пра кароткатэрміновыя (да 30 сутак) бязвізавыя паездкі грамадзян.