Беларусь не пусціла да сябе палтаўскага дэпутата і чыноўніка

Пад санкцыі трапілі дарадца мэра Палтавы Аляксандр Мамай і дэпутат Палтаўскага гарсавета Юры Ісаеў. 


Як паведамляе сайт zn,ua, дэпутат Ісаеў збіраўся ў тыднёвую камандзіроўку па гарадах Беларусі. Аднак у мінскім аэрапорце ён прабыў 40 хвілінаў, пасля чаго быў адпраўлены назад. 


У пашпарце ўкраінца паставілі пячатку пра забарону ўезду ў Беларусь. Дарэчы, дакументы Ісаеву аддалі толькі ў кіеўскім аэрапорце пілоты самалёта.


На працягу 7-10 дзён Ісаеў чакае адказы на свае дэпутацкія запыты ад міністра замежных справаў Украіны Канстанціна Грышчанкі і амбасадараў Украіны ў Беларусі і Беларусі ва Украіне.


Нагадаем, што ў сакавіку-красавіку ў Беларусь не пусцілі траіх украінскіх праваабаронцаў — Міхаіла Каменева, Максіма Кіцюка і Марыну Цапок.