Беларусь чакае трэці транш крэдыту ЕўрАзЭС

Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец.Па яго словах, на мінулым тыдні экспертная група фонду завяршыла працу па ацэнцы выканання Беларуссю ўмоваў, неабходных для атрымання стабілізацыйнага крэдыту. Беларусь разлічвае, што вынікі зробленага экспертамі аналізу будуць станоўчымі.

Нагадаем, што Беларусь спадзяецца атрымаць крэдыт у 3 млрд долараў. Першыя два траншы Беларусь ужо атрымала. Іх агульная сума склала больш за 1 млрд 240 млн долараў.