Амбасада Італіі не выдавала візу шэфу беларускага КДБ

Пра гэта паведамляе “Народная Воля”. Нагадаем, што звесткі пра службовую камандзіроўку Вадзіма Зайцава ў Італію з'явіліся 6 сакавіка. Падставай стала распараджэнне № 84р аб камандзіраванні шэфа КДБ у Рым. Дакумент падпісаны прэм’ер-міністрам Беларусі яшчэ 28 лютага. 

Нагадаем, што некалькі тыдняў таму яшчэ адзін фігурант "чорнага спісу", кіраўнік МУС Анатоль Куляшоў, наведваў Францыю. Ён быў запрошаны туды Інтэрполам.