Акцыя "Стоп-бензін" не адбылася
Інфармацыя аб ёй з'явілася сёння ў сацыяльных сетках і на інтэрнэт-рэсурсах.
Аб адсутнасці ўдзельнікаў акцыі ў цэнтры горада паведамляе карэспандэнт Еўрарадыё, які зараз знаходзіцца на Кастрычніцкай плошчы сталіцы. Паводле яго словаў, у цэнтры Мінска шмат супрацоўнікаў ДАІ, аднак пратэстоўцаў не заўважана.
Нагадаем, што нагодай для правядзення акцыі "Стоп-бензін" павінна было стаць падаражанне паліва. Яно адбылося 3 снежня і стала адзінаццатым з пачатку году.