Акцыя пратэсту ў Маскве сабрала больш за 50 тысяч чалавек (фота)
Удзельнікі мітынгу запатрабавалі адстаўкі старшыні выбарчай камісіі Уладзіміра Чурава і перагляду вынікаў выбараў у Думу. Наступная акцыя — 24 снежня.
Акрамя гэтага, дэманстранты запатрабавалі вызваліць усіх затрыманых падчас папярэдніх акцый. Мітынг прайшоў на Балотнай плошчы расійскай сталіцы. Яго арганізоўвалі як прадстаўнікі палітычных партый, так і звычайныя грамадзяне праз сацыяльныя сеткі. Першапачаткова планавалася, што ўдзел у пратэстах возьмуць каля 30 тысяч чалавек. Паліцыя ўдзельнікаў мітынгу не затрымлівала.

Нагадаем, што ад панядзелка ў Маскве і Пецярбургу, а таксама іншых буйных гарадах Расіі адбываюцца акцыі пратэсту. Дэманстранты незадаволеныя афіцыйнымі вынікамі выбараў, паводле якіх партыя ўлады “Адзіная Расія” набрала амаль 50% галасоў на выбарах у Дзяржаўную Думу. Яны патрабуюць перагледзець вынікі выбараў, а таксама вызваліць усіх затрыманых падчас акцый пратэсту.
