Адвакат Кавалёва патрабаваў выпусціць свайго кліента пад падпіску
Сёння на працэсе аб тэракце 11 красавіка ў мінскім метро адвакат аднаго з абвінавачаных, Уладзіслава Канавалава, заявіў два хадайніцтвы.
У першым хадайніцтве абаронца просіць яшчэ раз праверыць сім-картку расійскага аператара мабільнай сувязі, якую знайшлі ў абвінавачаных у часе ператрусу. Адвакат лічыць неабходным зрабіць запыт у Расію і высветліць, якія званкі паступалі на гэты нумар. Аднак суд адхіліў хадайніцтва.
Не прынялі і іншую заяву адваката, якая тычылася вызвалення Уладзіслава Кавалёва пад падпіску аб нявыездзе. Абарона лічыць, што цяпер на судзе разглядаюцца іншыя эпізоды справы, да якіх Кавалёў не мае дачынення. Да таго ж, мала доказаў яго віны ў саўдзеле ў тэракце 11 красавіка. Суд адхіліў і гэта хадайніцтва.