Аддаць кватэру дзяржаве за пажыццёвы догляд пагаджаецца ўсяго адзін чалавек
У астатніх 24-х жадаючых хутка знайшліся сваякі.
“Яны можа і хацелі б, але на кантакт не ідуць. На сёння адзін чалавек толькі пагадзіўся — мужчына, яму за 70 гадоў”, — кажуць у Мінгарвыканкаме пра рэнтную дамову з пенсіянерамі.
Дакументы гэтага адзінага пенсіянера разглядаюць ужо месяц!
А яшчэ летась было 24 жадаючыя аддаць сваю кватэру дзяржаве за поўны догляд, але “яны адмовіліся, знайшліся сваякі”.
Пенсіянерам прапануюць пажыццёвы догляд узамен на іх жытло. Да канца жыцця ён будзе знаходзіцца дома. Пералік паслуг залежыць ад кошту кватэры або дома.
“І ёсць рэнтная выплата ад 1 да 3 базавых велічыняў. І аплата камунальных паслуг, калі неабходна — аплата рамонту”, — агучваюць Еўрарадыё ўмовы рэнты для пенсіянераў у Камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
“І ёсць рэнтная выплата ад 1 да 3 базавых велічыняў. І аплата камунальных паслуг, калі неабходна — аплата рамонту”.
Бясплатна будзе прыходзіць сацыяльны работнік, 5 разоў на тыдзень: сходзіць у краму, калі трэба — дапаможа памыцца, прыбярэ кватэру.
“Калі манікюр ці педыкюр, то гэта ўжо платна”, — кажуць у Мінгарвыканкаме.
“Калі манікюр ці педыкюр, то гэта ўжо платна”.
Ад 35 да 105 тысяч у месяц (з 1 красавіка — ад 100 да 300 тысяч рублёў). Каб такія выплаты кампенсавалі чалавеку кошт аднапакаёвай кватэры, трэба дажыць да… 350 гадоў (а пасля павышэння базавай — да 135)!
Іншы варыянт: пенсіянера селяць у інтэрнат, захоўваюць пенсію і даюць да 300 тысяч, кватэра адразу пераходзіць дзяржаве. Пры гэтым пражыванне ў інтэрнаце для пенсіянераў “Світанак” каштуе ў 1,5 разы больш за сярэднюю пенсію (1,2 мільёна).
“У студзені інтэрнат каштаваў 1,7 мільёна за аднаго чалавека. Але аплата штомесяц мяняецца, расце. Цяпер у нас жыве 69 чалавек”, — гаворыць супрацоўнік інтэрната “Світанак”.
“Я б не аддала сваю кватэру, з чаго бы?! Я ўпэўненая, што ў мяне будуць дзеці, унукі”, — гаворыць Дыяна, дзяўчына гадоў 20-ці, якую сустракаю ў Міхайлаўскім скверы разам з сябрамі. На траіх ім якраз 70.
“Мне не патрэбны будзе сацыяльны работнік, калі ў мяне будуць дзеці і ўнукі”, — разважае яе сябар Дзяніс.
Еўрарадыё: А калі не будзе?
Дзяніс: “Тады можна прадаць кватэру, паехаць у круіз, а потым можна і ў дом састарэлых. Таксама кватэру можна аддаць сябру”.
Фота: tdusts.nfshost.com