Абаронцы парку 40-годдзя Кастрычніка будуць судзіцца з Мінгарвыканкамам
Чыноўнікі не далі адказу на дасланыя ім лісты абаронцаў.
Пра гэта Еўрарадыё распавяла старшыня савета грамадскага аб'яднання "Экадом" Ірына Сухій:
“Усе нашыя лісты і лісты мясцовых жыхароў, якія дасылаліся ў пракуратуру і ў Адміністрацыю прэзідэнта, перанакіроўваліся ў Мінгарвыканкам. І мы будзем звяртацца ў суд па абарону правоў на перапыненне гаспадарчай дзейнасці, якая прычыняе шкоду наваколлю”.
Раней чыноўнікі абяцалі не аднаўляць вырубку парку і змяніць план будовы гатэля "Пекін". Аднак секчы дрэвы пачалі зноў 16 лютага, нягледзячы на ўмяшальніцтва Мінпрыроды.