70% беларусаў не ведаюць ніводнага сучаснага пісьменніка

Гэтыя лічбы агучыў у сваім дакладзе на з'ездзе Саюза беларускіх пісьменнікаў яго старшыня Алесь Пашкевіч. Паводле словаў Пашкевіча, СБП замовіў сацыялагічнае апытанне. На пытанне, на якой мове вы чытаеце літаратуру, адказалі “на рускай” 82%. Толькі 13,8% чытаюць літаратуру па-беларуску.

“Не чытаю наогул” адказалі амаль 80% апытаных. На пытанне, каго з сучасных літаратараў ведаеце, “не ведаю нікога” адказалі 70% апытаных, паведамляе “Радыё Свабода”.